Хатняя cтаронкаРадыё Ватыкана
Радио Ватикана   
Старонкі іншых рэдакцый  

     Хатняя cтаронка > Касцёл > 2013-12-20 13:38:14
A+ A- Для  друку



Прапаведнік Папскага дома: хто не жадае прыняць бедных, не ў поўнай меры прымае Хрыста



RealAudioMP3 Беднасці у таямніцы Уцелаўлення прысвяціў сваё трэцяе адвэнтавае казанне прапаведнік Папскага дома айцец Раньера Канталамеса 20 снежня 2013 г. На ім прысутнічаў Святы Айцец. Той, хто не жадае прыняць бедных, не ў поўнай меры прымае Хрыста, сказаў капуцын, спасылаючыся на св. Францішка Асізскага. Недастаткова ведаць, што Бог стаў чалавекам, важна ведаць, якім чалавекам ён стаў, сказаў прапаведнік і дадаў, што Хрыстус стаў бедным, прыніжаным і пакутуючым. Невыпадкова, нагадаў айцец Канталамеса, Ян XXIII у кантэксце ІІ Ватыканскага Сабору казаў пра “Касцёл бедных”, “у некаторым сэнсе, усіх беднякоў свету”, ахрышчаных ці не. Іх беднасць – гэта цярпенне, - дадаў капуцын, - гэта іх хрост крывёй”.

Адсюль вынікае, што Папа, Вікарый Хрыста, з’яўляецца сапраўдным “бацькам бедных”, пастырам гэтай велізарнай паствы, адзначыў законнік і дадаў, што ўвесь Касцёл з радасцю глядзіць на тое, што цяперашні Папа прыняў гэта глыбока да сэрца. Сённяшнія беднякі знаходзяцца “ззаду экранаў тэлевізараў”, на іх не звяртае ўвагі сённяшні свет. Слова “бедныя” з’яўляецца правакацыйным у багатых краінах.

Як “плачам і пратэстуем” з нагоды дзяцей, якія не маюць магчымасці нарадзіцца, або састарэлых, хворых, якіх хочуць забіць праз эўтаназію, таксама мы павінны зрабіць “для мільёнаў дзяцей, народжаных і асуджаных на смерць голадам, хваробамі”, лічыць прапаведнік Папскага дома. Ён узгадаў у гэтым шэрагу дзяцей, “вымушаных ісці на вайну і забіваць для інтарэсаў, незнаёмых нам у багатых краінах”, і пажылых людзей, якія паміраюць ад холаду ці проста кінутыя на волю лёсу”. Лякарства на гэтыя з’явы – пераадоленне абыякавасці і неадчувальнасці.

Любіць бедных, азначае, перш за ўсё, “паважаць і прызнаваць іх годнасць”, сказаў айцец Канталамеса, бо ў іх “свеціць яркае святло радыкальнай годнасці чалавечай асобы”. Але бедны, сказаў ён, “заслугоўваюць не толькі нашага жалю, але і нашага захаплення”, яны – “сапраўдныя чэмпіёны чалавецтва”. Як вучыў св. Францішак – “яны нашы браты”. Таму, сказаў на заканчэнне айцец Канталамеса, “мы не павінны дазволіць нашаму нячыстаму сумленню падахвочваць нас здзяйсняць велізарную несправядлівасць пазбаўляючы Добрай Навіны тых, хто першы яе атрымаў – “шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае”.

Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на “Беларускую рэдакцыю Ватыканскага радыё” абавязковая


адправіць


 

Расклад нашых
праграм
Каталог
рэсурсаў
Кантакты Аддзел
прамоцыі
Старонкі іншых
рэдакцый
Святы
Пасад
Дзяржава
Ватыкан
Служба папскіх
літургічных цэлебрацый
Усе правы абаронены ©. Вэб-майстар / Вэб-каманда / Прававая інфармацыя / Рэклама