2013-02-20 10:53:45

Акаўнт Бэнэдыкта ХVI у “Твітэры” набраў каля 3 мільёнаў карыстальнікаў


RealAudioMP3 У 20.00 у аўторак, 19 лютага, крыху больш, чым праз два месяцы пасля адкрыцця, на акаўнце Бэнэдыкта XVI у “Твіэры” было зарэгістравана каля 3 млн. карыстальнікаў, і, несумненна, да 28 лютага іх лік моцна ўзрасце. Так, ангельскую версію мікраблогу Папы “чытаюць” 1,6 млн. чалавек, іспанскую 700 тыс., а італьянскую 330 тыс. Самай новай версіяй, лацінская, карыстаюцца больш за 21 тыс. інтэрнаўтаў. Афіцыйнага адказу на пытанне: што будзе з “Твітэрам” Бэнэдыкта XVI пасля 28 лютага, пакуль няма. Вельмі верагодна, што акаўнт @Pontifex у перыяд “sede vacante” застанецца без змен, а пасля абрання новага Папы будзе прынята канчатковае рашэнне аб яго будучыні. На самой справе існуе толькі дзве магчымасці: ён будзе зачынены або працягне дзейнічаць пад новым профілем.







All the contents on this site are copyrighted ©.