2013-02-23 15:50:05

Лёс акаўнта @pontifex вырашыць будучы Пантыфік


RealAudioMP3 Акаўнт Папы ў “Твітэры” прыпаніць сваю дзейнасць 28 лютага ў 20.00 – калі Бэнэдыкт XVI спыніць выкананне служэння на Пасадзе св. Пятра. Аб гэтым паведаміў журналістам сакратар Папскай рады па сродках масавай камунікацыі кс. прэлат Пол Тай. Святар распавёў, што ніхто не будзе змяшчаць паведамленні на гэтым акаўнце на працягу перыяду “sede vacante”, да выбару новага Пантыфіка. Апошні, у сваю чаргу, павінен вырашыць, ці будзе дзейнічаць профіль Рымскага Пантыфіка ў “Твітэры”, ці не.








All the contents on this site are copyrighted ©.