2013-02-25 12:09:15

Кардынал Бэртонэ звярнуўся да членаў кантэмляцыйных ордэнаў


RealAudioMP3 Кардынал Дзяржсакратар Тарчызіа Бэртонэ заклікаў членаў кантэмпляцыйных законаў малітоўна падтрымаць Касцёл, які на працягу апошніх дзён перажывае заканчэнне “яскравага пантыфікату Бэнэдыкта XVI і чакае прыйсця яго Наступніка”. Іерарх нагадаў, што сам Папа звярнуўся з просьбай да вернікаў малітоўна “суправаджаць яго ў момант перадачы пятровага служэння ў рукі Пана” і з “даверам чакаць прыйсця новага Пантыфіка”. Паводле кардынала Бэртонэ, гэты заклік асаблівым чынам тычыцца тых членаў Касцёла, якія цалкам прысвяцілі сваё жыццё малітве. “Гэта ад вас, ад вашых жаночых і мужчынскіх кляштараў раскінутых па ўсім свеце, Яго Святасць Бэнэдыкт XVI упэўнены, што можа атрымаць каштоўны рэсурс той малітоўнай веры, якая на працягу стагоддзяў суправаджае і падтрымлівае шлях Касцёла”, - напісаў ён. Кардынал Бэртонэ выказаў надзею, што будучы канклаў зможа “асаблівым чынам абапірацца на празрыстую чысціню іх малітвы” і праслаўлення Бога.

У якасці самага яскравага прыкладу, які паказвае сапраўднае і глыбокае вымярэнне кожнага касцёльнага акту, іерарх прывёў учынак Бэнэдыкта XVI, які “пасля таго, як кіраваў лодкай св. Пятра на хвалях гісторыі, вырашыў прысвяціць сябе перш за ўсё малітве, сузіранню Найвышэйшага і роздумам”.

“Святы Айцец, якому я паведаміў пра пачуцці выражаныя ў гэтым лісце, прадэманстраваў сваю згоду і папрасіў падзякаваць вам і засведчыць аб яго вялікай любові і разуменні, якія ён мае ў адносінах да вас”, - напісаў кардынал Бэртонэ ў звароце да членаў кантэмпляцыйных законаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.