2013-03-02 11:44:22

Мультымедыйны фотаальбом пантыфіката Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Cайт Святога Пасаду www.vatican.va дорыць магчымасць перагарнуць старонкі гістарычнага Пантыфікату Бэнэдыкта XVI. На сайце змешчаны віртуальны альбом з фатаграфіямі былога Пантыфіка. Кожны разварот суправаджаецца фрагментамі папскіх тэкстаў на нямецкай, англійскай, іспанскай, французскай, італьянскай і партугальскай мовах. Фотаімгненні даюць магчымасць прасачыць найбольш значныя падзеі – ад выбараў 19 красавіка 2005 года да Кансісторыі 11 лютага, моманту абвяшчэння Бэнэдыктам XVI аб сыходзе з Пасаду св. Пятра. Апошнюю старонку фотаальбома суправаджае прамова на Кансісторыі: “Найдаражэйшыя браты, дзякую вам ад усяго сэрца за ўсю любоў і працу, з якімі вы дапамагалі мне несці цяжар майго служэння, і прашу прабачэння за ўсе мае недахопы. Цяпер давяраем Святы Касцёл клопату Добрага Пастыра Езуса Хрыста”. Онлайн-фотаальбом, прысвечаны Пантыфікату Бэнэдыкта XVI, мае 62 старонкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.