2013-03-04 11:59:32

"Кола вучняў Ратцынгера" спадзяецца на працяг сустрэч з Бэнэдыктам XVI


RealAudioMP3 “Кола вучняў Ратцынгера” спадзяецца на далейшыя сустрэчы з “Папам на пенсіі”, - сказаў кс. Сцяпан Горн, кіраўнік гэтага гуртка ў размове з “Munchner Kirchenradio”. Паводле святара, сёлетняя сустрэча ўжо запланавана, і члены кола маюць надзею, што былы Папа прыме ў ёй ўдзел, а калі не ў самой сустрэчы, то прынамсі ў св. Імшы, у Рыме ці ў летняй рэзідэнцыі Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа. Члены “Кола вучняў Ратцынгера”, а цяпер “Кола вучняў Бэнэдыкта ХVI” сустракаюцца рэгулярна з 1977 г. У яго ўваходзяць асобы, якія пад кіраўніцтвам “Рымскага Пантыфіка на пенсіі” пісалі доктарскія дысертацыі, або былі, як кс. Горн, яго памочнікамі.

Раней, чым кардынал Ратцынгер стаў прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, тэолагі сустракаліся раз у месяц. Зараз семінары праводзяцца раз у год і з’яўляюцца сталым пунктам у календары Бэнэдыкта ХVI. Падчас сустрэч навукоўцы абмяркоўваюць розныя пытанні. Апошняя сустрэча была прысвечана ІІ Ватыканскаму Сабору і новай евангелізацыі. Да “Кола вучняў Бэнэдыкта ХVI” належаць, між іншых, два кардыналы: Крыстафор Шэнборн і Курт Кох.








All the contents on this site are copyrighted ©.