Папская рада па сродках
масавай камунікацыі праводзіць конкурс фотаграфіі на тэму “Мой Бэнэдыкт XVI. Апавяданне
пра знаёмства”. Працы можна дасылаць да 15 сакавіка. Яны павінны быць адлюстраваннем
асабістай сустрэчы з Бэнэдыктам XVI. Гэта могуць быць здымкі з яго апостальскіх падарожжаў,
сустрэч, аўдыенцый і іншых падзей. Не абавязкова, каб на іх быў сам Папа: важна, каб
здымак быў звязаны з падзеяй, якая мае адносіны да яго. Неабходна, каб фотаграфіі
былі ўласнымі і перадавалі цудоўную і прыгожую атмасферу сустрэчы з Бэнэдыктам XVI.
Працы могуць быць як каляровымі, так і чорна-белымі. Кожны удзельнік можа даслаць
тры фотаздымкі. Іх неабходна адправіць на электронны адрас photocontestva@gmail.com.
Пры гэтым важна пазначыць сваё імя, прозвішча і e-mail. Галасаванне за лепшы здымак
будзе адбывацца на старонцы ватыканскага інфармацыйнага сайта news.va у фэйсбуку.
У першым туры, перамогуць 20 здымкаў, якія набяруць найбольшую колькасць “упадабанняў”.
Затым з іх, прафесійнымі ватыканскімі фатографамі будзе абраны канчатковы пераможца.
Працы якія займуць першыя тры месцы будуць выкарыстаны ў якасці банера на сайце www.news.va.
Вынікі конкурса будуць абвешчаны на гэтым жа сайце, а з пераможцам звяжуцца асабіста.