2013-03-06 12:49:55

Першая серада без агульнай аўдыенцыі з Бэнэдыктам XVI


RealAudioMP3 6 сакавіка – першая серада без агульнай аўдыенцыі з Бэнэдыктам XVI пасля заканчэння яго пантыфіката. За 8 гадоў ён правёў 348 агульных аўдыенцый, на якіх прысутнічала больш за 5 млн. чалавек. Падчас іх, Папа звяртаўся да вернікаў з катэхезамі на розныя тэмы: ад першых апосталаў да малітвы і значэнні Года веры. Першая агульная аўдыенцыя з Бэнэдыктаv XVI адбылася 27 красавіка 2005 г. Тады ён патлумачыў, чаму абраў у якасці папскага імені менавіта імя “Бэнэдыкт”. Папа тлумачыў, што гэты яго выбар звязаны з двума вялікімі постацямі ў гісторыі Касцёла: Бэнэдыктам ХV – Папам міру, які кіраваў Касцёлам перад і пасля І Сусветнай вайны; а таксама з асобай св. Бэнэдыкта Нурсійскага – апекуна Еўропы. “На пачатку майго служэння ў якасці Наступніка св. Пятра прашу св. Бэнэдыкта дапамагчы захаваць монцым цэнтральнае месца Хрыста ў нашым жыцці. Ён, няхай будзе заўсёды на першым месцы ў нашых думках і ў кожнай нашай дзейнасці”, - казаў Папа.

Думку, аб фундаментальнай ролі Хрыста ў жыцці чалавека Бэнэдыкт XVI паглыбіў 17 кастрычніка 2012 г., калі пачаў цыкл катэхез прысвечаных Году веры. Тады, ён адзначыў, што неадходна з энтузіазмам пачаць верыць ў Езуса.

“Гаворка ідзе пра сустрэчу не з ідэяй ці жыццёвым праектам, але з жывой Асобай. Сустрэчу, якая глыбока перамяняе нас саміх, адкрываючы нашу сапраўдную ідэнтычнасць сыноў Божых. Сустрэча з Хрыстом абнаўляе нашы чалавечыя адносіны, скіроўваючы іх, дзень за днём, да большай салідарнасці і братэрства, у логіцы любові. (...) Гэта перамена, якая ахоплівае ўсё жыццё, ахоплівае нас цалкам: пачуцці, сэрца, розум, волю, цялеснасць, эмоцыі, чалавечыя адносіны”, - казаў Пантыфік на пенсіі. Падчас сваёй апошняй аўдыенцыі, 27 лютага, Бэнэдыкт XVI заклікаў памятаць, што менавіта Бог вядзе Касцёл і падтрымлівае яго, асабліва ў цяжкія моманты. “Не будзем ніколі губляць такога бачання веры, якое з’яўляецца адзіным праўдзівым бачаннем Касцёла і свету”, - сказаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.