2013-03-12 14:12:26

Іспанцы ў 50 000 паведамленняў падзякавалі Бэнэдыкту XVI


RealAudioMP3 Кніга, якая змяшчае больш за 50 тыс. паведамленняў падзякі Бэнэдыкту XVI была дастаўлена ў Апостальскую нунцыятуру ў Барселоне. Яна, як чакаецца, будзе адпраўлена Рымскаму Пантыфіку на пенсіі. Ініцыятарам “напісання” кнігі стаў адзін з іспанскіх інтэрнэт-рэсурсаў, які займаецца абаронай правоў чалавека. “Гэта гонар для нас сабраць гэтыя выразы любові і падзякі” сышоўшаму ў адстаўку Папе, сказаў адзін з арганізатараў акцыі Ігнасія Арсуага. Ён дадаў, што Бэнэдыкт XVI неаднаразова падкрэсліваў неабходнасць рэакцыі з боку творчых меншасцяў на сучасныя выклікі, якія стаяць перад чалавецтвам, асабліва ўсё, што мае дачыненне да абароны жыцця, сужэнства і рэлігійнай свабоды. Арсуага адзначыў, што слова сышоўшага Пантыфіка вельмі дапамагала грамадскім і хрысціянскім актывістам у выкананні іх місіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.