2013-03-13 20:23:57

Новы Папа – Францішак


RealAudioMP3 Пурпураты абралі аргентынскага кардынала Хорхэ Берголіа 266-м Наступнікам св. Пятра. Новы Папа абраў сабе імя Францішак. Аб гэтым абвясціў у 20.11 па рымскім часе з балкону цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра кардынал-протадыякан Жан-Луі Таран, які, звяртаючыся да сабраных, прамовіў традыцыйную формулу: “Habemus Papam!” (У нас ёсць Папа), а затым назваў імя новаабранага Пантыфіка. Адразу пасля гэтага на балконе з’явіўся сам Папа, каб прывітаць вернікаў і ўдзяліць ім сваё першае апостальскае благаслаўленне “Urbi et Orbi”. Такім чынам, 266-ы Рымскі Пантыфік быў абраны на працягу трэццяй сесіі ў другі дзень галасавання. Несумненна, гэты канклаў увойдзе ў гісторыю як адзін з самых хуткіх па працягласці.







All the contents on this site are copyrighted ©.