Папа Францішак заўсёды вёў вельмі просты лад жыцця
Новы Папа нарадзіўся
17 снежня 1936 года ў аргенцінскім Буэнас-Айрэсе. 11 марта 1958 г. уступіў у Ордэн
езуітаў. З 20 мая 1992 г. па 3 чэрвеня 1997 г. быў дапаможным біскупам архідыяцэзіі
Буэнас-Айрэс, а 28 лютага 1998 г. быў прызначаны яе кіраўніком. У 2001 г. атрымаў
кардынальскую годнасць. Новаабраны Пантыфік, будучы кардыналам, уваходзіў у склад
некалькіх ватыканскіх дыкастэрый: Кангрэгацыю па справах Духавенства, Кангрэгацыю
Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, Кангрэгацыю па справах Інстытутаў кансэкраванага
жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця; быў членам Камісіі па Лацінскай Амерыцы і
Папскай Рады па справах сям’і. Як кардынал быў вядомы асабістай сціпласцю і адданасцю
справе сацыяльнай справядлівасці.
Папа Францішак заўсёды вёў вельмі просты
лад жыцця. Будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса жыў у маленькай кватэры, якая мала нагадвае
арцыбіскупскі палац, адмовіўся ад персанальнага лімузіна з шафёрам на карысць грамадскага
транспарту і па некаторых паведамленнях сам сабе гатаваў ежу.