2013-03-18 15:36:12

Святы Айцец пакінуў герб і дэвіз, якія меў будучы біскупам


RealAudioMP3 Папа Францішак вырашыў пакінуць, у якасці свайго герба, той, які ён меў будучы арцыбіскупам: ў цэнтры блакітнага шчыта манаграма Езуса Хрыста, прадстаўленая ў тыповай для ордэна езуітаў графічнай форме – у выглядзе сонца, на якім размешчаны тры літары “IHS”. Літара “H” увенчана крыжам, а пад ёй выява трох цвікоў. У ніжняй частцы гербу размешчаны выявы зоркі і гронкі вінаграду. Зорка, паводле старадаўняй геральдычнай традыцыі сімвалізуе Панну Марыю, Маці Хрыста і Касцёла, а кветка нарда – св. Юзафа, апекуна Паўсюднага Касцёла. У іспанскай іконаграфіі ён часта прадстаўляецца менавіта з вінаграднай гронкай у руках. Змяшчаючы гэтыя выявы на сваім гербе, Папа Францішак выражае сваю асаблівую пашану і любоў да Панны Марыі і св. Юзафа. Гербавы шчыт, увенчаны сімваламі папскай годнасці, аўтэнтычнымі тым, якія ўпрыгожвалі герб Бэнэдыкта XVI – гэта значыць без тыяры, але з мітрай, дзвюма ключамі – залатым і сярэбраным і чырвонай вяроўкай.

Дэвіз Святога Айца, “Miserando atque eligendo” (Паглядзеў з міласэрнасцю і выбраў) з’яўляецца выразам з гаміліі св. Беды, які каментуючы евангельскі фрагмент аб пакліканні св. Мацвея казаў: “Езус убачыўшы мытніка і паглядзеўшы на яго з любоўю, выбраў яго і сказаў: “Ідзі за мной”. (Vidit ergo lesus publicanum et quia miserando atque eligendo vidit, ait illi Sequere me). Словы на гербе папы азначаюць “Паглядзеў на яго з міласэрнай любоўю, ужо прадбачыўшы яго абранне”. Яны ўжываюцца ў Літургіі гадзін на свята св. Мацвея і звязаны з пакліканнем самаго Папы. У 1953 г., ён будучы 17-гадовым хлопцам, асабліва адчуў любячую прысутнасць Бога ў сваім жыцці і пасля споведзі, адчуў як Божая міласэрнасць дакранулася да яго сэрца і кліча да кансэкраванага жыцця па прыкладзе св. Ігнацыя Лаёлы. Калі Хорхе Берголія быў абраны біскупам, ён змясціў словы св. Беды на сваім гербе.








All the contents on this site are copyrighted ©.