2013-03-27 11:47:00

Папа заклікаў да міру ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы


RealAudioMP3 Падчас агульнай аўдыенцыі 27 сакавіка папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры ў Цэнтральнаафарыканскай Рэспубліцы. Пантыфік адзначыў, што “з увагай назірае” за тым, што адбываецца ў гэтай краіне, і запэўніў у сваёй малітве “усіх тых, хто пакутуе, асабліва сваякоў ахвяраў, параненых і людзей, якія згубілі дом ці былі вымушаны ўцякаць”. “Я заклікаю, каб неадкладна было спынена насілле і рабаванні, і каб як мага хутчэй было знойдзена палітычнае вырашэнне крызіса, якое б вярнула мір і згоду гэтай дарагой мне краіне, што ўжо не працягу доўгага часу пазначана канфліктамі і падзеламі”, - сказаў папа Францішак.

Сталіцу Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі Бангі ў нядзелю захапілі баевікі паўстанцкай кааліцыі “Селека”. Прэзідэнтам краіны абвясціў сябе лідэр паўстанцаў. Звергнуты кіраўнік дзяржавы Франсуа Базізэ быў вымушаны бегчы з краіны. Канфлікт у краіне працягваецца са снежня 2012 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.