2013-03-27 11:14:15

У герб папы Францішка ўнесены змены


RealAudioMP3 На афіцыйным ватыканскім сайте была апублікавана новая версія гербу папы Францішка, куды былі ўнесены некаторыя змены ў параўнанні з першапачатковым варыянтам. Яны датычаць перш за ўсё зоркі, якая размешчана ўнізе блакітнага шчыта; яна была зменена з пяціканцовай на васьміканцовую, каб атрымаць такім чынам сімволіку 8 благаслаўленняў. Акрамя таго, графічна была зменена кветка нарда, што азначае, святога Юзафа, апекуна паўсюднага Касцёла. Цяпер гэты элемент больш адпавядае выгляду індыйскай расліны. Нарэшце, дэвіз “Miserando atque eligendo” (Паглядзеў з міласэрнасцю і выбраў) быў змешчаны на бела-чырвонай стужцы і выкананы іншым шрыфтам. Змены не закранулі эмблемы Ордэна езуітаў з манаграмай Хрыста. Трэба нагадаць, што герб папы Францішка, які ў значнай ступені заснаваны на яго біскупскім варыянце, мае традыцыйныя папскія геральдычныя элементы: ён увенчаны біскупскай мітрай, пад якой знаходзіцца выява ключоў св. Пятра, сярэбранага і залатога.







All the contents on this site are copyrighted ©.