2013-03-28 12:57:21

Папа зацвердзіў шэраг беатыфікацыйных дэкрэтаў


RealAudioMP3 Папа Францішак зацвердзіў 15 дэкрэтаў, якія тычацца беатыфікацыі і прызнання Слугамі Божымі 70 чалавек – галоўным чынам ахвяраў грамадзянскай вайны ў Іспаніі, камуністычных рэжымаў ва Ўсходняй Еўропе і нацыскага рэжыма ў Германіі. Святы Айцец падпісаў дакументы 27 сакавіка падчас сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Сярод будучых благаслаўленых святары, семінарысты, законнікі і законніцы, свецкія вернікі з Іспаніі, Італіі, Германіі, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Венгрыі і Мексікі.

Адным з падпісаных дэкрэтаў Папа пацвердзіў прызнанне цуда здзейсненага нямецкай законніцай Марыяй Тэрэзай Бонзэль. Большасць дэкрэтаў тычацца прызнання мучаніцтва ахвяраў грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Але таксама Святы Айцец пацвердзіў мучаніцтва румынскага дыяцэзіяльнага святара Владзіміра Гіка, забітага камуністычнымі ўладамі ў Бухарэсце ў 1954 г. Сярод новых мучанікаў ёсць свецкі вернік Стэфано Сандар, забіты за веру камуністычнымі ўладамі ў Венгрыі. Сярод будучых благаслаўлёных італьянскі семінарыст Ранальда Рыві, варварскім чынам забіты партызанамі ў 1945 г. і дамініканін Джузэппэ Джыроцці, які загінуў у нямецкім канцэнтрацыйным лагеры Дахаў таксама ў 1945 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.