Папа ўзначаліў Велікодную св. Імшу на ватыканскай плошчы
Каля 250 тыс. чалавек,
па дадзеных Ватыканскай жандармерыі, прынялі ўдзел у велікоднай св. Імшы 31 сакавіка,
якую ўзначаліў на плошчы св. Пятра папа Францішак. Вернікі напоўнілі не толькі ўпрыгожаную
кветкамі галоўную ватыканскую плошчу, але і блізкія да яе вуліцы. У 10.15 Пантыфік
з’явіўся на плошчы пад урачысты спеў “Tu est Petrus”. Літургія праходзіла ў звычайнай
форме. Евангелле паводле св. Яна чыталася на лацінскай мове, адразу пасля яго прагучала
Вызнанне веры. Святы Айцец не прамаўляў гаміліі, паколькі адразу пасля заканчэння
літургіі з балкону ватыканскай базылікі прагучала яго велікоднае пасланне.