2013-04-02 13:33:04

Папа зноў здзейсніў нечаканы тэлефонны званок


RealAudioMP3 Папа працягвае здзіўляць святароў і іерархаў нечаканымі тэлефоннымі званкамі. На гэты раз, у пасхальны панядзелак, 1 карасавіка ён патэлефанаваў арцыбіскупу Ларысу Франчэска Капавіле, былому асабістаму сакратару папы Яна ХХІІІ. Францішак хацеў асабіста павіншаваць іерарха з Велікаднем, а таксама падзякаваць за рэкламныя плакаты зробленыя да Года веры ў яго дыяцэзіі на поўначы Італіі. На якіх напісана “Пасха ўваскрасення ў святле ІІ Ватыканскага Сабора”. На плакаце змешчана выява Яна ХІІІ, а таксама інфармацыя аб тым, што з папам Францішкам пройдзе святкаванне 50-годдзя энцыклікі “Pacem in Terris” і адыходу “Добрага Папы” да вечнасці. Акрамя таго, на ім напісаны радкі з кніг прарока Ісаі і Апакаліпсіса: “Старыя рэчы прамінуць. Вось, я абнаўлю ўсе рэчы”.

Падчас кароткай тэлефоннай размовы папа Францішак сказаў арцыбіскупу Капавіле, што “бачыць яго вачыма сэрца, а кожнае слова, якое ён напісаў з’яўляецца каштоўным як гамілія”. Іерарх адзначыў “Я ўжо стары ...”, але Папа падзяліўся, што ад кардынала Камастры, архіпрэзбітэра ватыканскай базыліке, ведае, што “малады яго дух”. “І гэта галоўнае”, - сказаў Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.