Папа Францішак узначаліць цырымонію надання рымскай плошчы імя Яна Паўла ІІ
5 красавіка 2013 г.
Прэфектура папскага дому паінфармавала, што Святы Айцец, перад пачаткам свайго інгрэсу
на рымскую кафедру, які адбудзецца ў нядзелю 7 красавіка ў базыліцы св. Яна на Латэране,
адкрые дошку, на якой будзе змешчана новая назва плошчы перад латэранскай базылікай.
З 7 красавіка яна будзе насіць імя бл. Яна Паўла ІІ. У цырымоніі возьмуць удзел кардынал
Агасціна Валіні, Папскі Вікарый для Рымскай дыяцэзіі, Джані Алемана, мэр Вечнага Горада
і прадстаўнікі гарадскіх уладаў.