2013-04-06 12:06:02

Папа зрабіў першае прызначэнне ў Рымскай курыі


RealAudioMP3 Генеральны настаяцель ордэна францішканаў а. Хасэ Радрыгес Карбалла OFM 6 красавіка быў прызначаны сакратаром Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця. Адначасова папа Францішак надаў яму тытул арцыбіскупа. Гэта першае прызначэнне, якое Пантыфік зрабіў у Рымскай курыі. Айцец Карбалла нарадзіўся ў 1953 г. у Іспаніі. Вывучаў біблійную тэалогію у Іерусаліме і Рыме. З’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў на тэму кансэкраванага і манаскага жыцця, душпастырскай тэалогіі, Святога Пісання і францішканскай духоўнасці. Ён напісаў некалькі кніг. Размаўляе на іспанскай, англійскай, французскай, італьянскай, партугальскай мовах. Акрамя таго, валодае лацінскай, старажытнагрэчаскай і старажытнаяўрэйскай мовамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.