2013-04-06 10:18:14

Папа Францішак сустрэнецца з Пан Гі Мунам


RealAudioMP3 9 красавіка ў Ватыкане папа Францішак сустрэнецца з Генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам. 6 красавіка паведамленне пра гэту сустрэчу пацвердзіла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. У сваю чаргу, прэс-сакратар ААН Марцін Нэсірскі адзначыў, што падчас яе Пантыфік і кіраўнік міжнароднай арганізацыі “абмяркуюць планы адносна далейшага супрацоўніцтва паміж ААН і Апостальскай Сталіцай”. 30 сакавіка Пан Гі Мун пакінуў Нью-Ёрк, каб наведаць некаторыя краіны Еўропы, сярод якіх Сан-Марына, Андора, Манака, Іспанія, Галандыя і Італія. Падчас гэтага падарожжа Генсек ААН абмяркоўвае з кіраўнікамі дзяржаў і прадстаўнікамі ўладаў тэмы звязаныя з барацьбой з беднасцю, кліматычнымі зменамі, вырашэннем праблемы свабоднага доступу да чыстай вады і медыцыны, пашырэннем магчымасцяў у сферы адукацыі і раўнапраўя ў адносінах да жанчын.








All the contents on this site are copyrighted ©.