2013-04-06 15:01:50

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі на інгрэсе Папы


15 ін RealAudioMP3 валідаў прымуць удзел у інгрэсе папы Францішка на рымскую кафедру, які адбудзецца 7 красавіка ў базыліцы св. Яна на Латэране. Яны прадставяць ўсю супольнасць людзей з асаблівымі магчымасцямі Вечнага горада. Разам з імі на літургіі будуць прысутнічаць суправаджаючыя. Паводле прадстаўнікоў італьянскай нацыянальнай асацыяцыі, якая арганізуе паездкі інвалідаў у рэлігійныя санктуарыі (U.N.I.T.A.L.S.I), жаданне прыняць удзел у гэтай св. Імшы з Папам выказалі многія, таму што маюць да яго “вялікую любоў і пашану”. Але прысутнічаць у базыліцы св. Яна змогуць толькі некаторыя. Гэта звязана з тым, што ў святыні будзе шмат прадстаўнікоў іншых кампенентаў касцёльнай супольнасці Вечнага горада і месца, каб змясціліся ўсе жадаючыя, няма. Прадстаўнікі асацыяцыі выказалі пажаданне, што ў хуткім часе адбудзецца асаблівая сустрэча Папы з інвалідамі Рыма.








All the contents on this site are copyrighted ©.