2013-04-08 13:09:42

Папа Францішак наведае цэнтр дапамогі бежанцам у Рыме


RealAudioMP3 Папа Францішак наведае езуіцкі цэнтр дапамогі бежанцам у Рыме. У ім, тыя хто быў вымушаны пакінуць родную краіну могуць атрымаць штодзённы пасілак, медыцынскую дапамогу і базавыя веды італьянскай мовы. Пра гэта паведаміў 7 красавіка дырэктар цэнтра “Astalli” кс. Джавані Ла Мана. Паводле італьянскага выдання “La Stampa” святар атрымаў асабістае пацвярджэнне Святога Айца. “Я запрасіў Папу наведаць наш цэнтр, а потым атрымаў ад яго званок на мабільны тэлефон. Ён сказаў, што прыбудзе наведаць сталовую і папрасіў мяне перадаць, ад яго імя, прывітанне ўсім бежанцам”, - падзяліўся кс. Ла Мана. Паводле святара, Папа Францішак дорыць, тым хто клапоціцца аб бедных і слабых, энтузіязм неабходны, каб працягваць служыць, як Бог і Касцёл патрабуюць. Цэнтр “Astalli” знаходзіцца ў самым цэнтры Вечнага горада, каля плошчы Венецыя і міжнароднага езуіцкага калегіўма “Il Gesu”. Ён быў заснаваны ў 1981 г. Пры ім дзейнічае сталовая, у якой штодзённа могуць атрымаць пасілак каля 400 бежанцаў з розных краін свету. Таксама Цэнтр дапамагае тым, хто прыбыў у Італію знайсці працу і інтэгравацца ў новае грамадства. За мінулы год ім была аказана дапамогу, толькі ў Рыме, 21 тыс. чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.