2013-04-09 16:08:32

Пан Гі Мун: Папа – сапраўдны будаўнік міра ў свеце


RealAudioMP3 Пан Гі Мун і папа Францішак абмеркавалі пытанні сацыяльнай справядлівасці ў свеце і “Мэты развіцця тысячагодддзя”, якія краіны-члены ААН пастанавілі асягнуць да 2015 г., паведаміў у размове з Ватыканскім радыё сам Генеральны сакратар. Паводле яго, выкананне гэтага плану асабліва важна для бедных слаёў грамадстваў. Менавіта іх лёс найбольш цікавіць Пантыфіка. Пан Гі Мун выказаў задавальненне тым, што Святога Айца ўсур’ёз цікавіць будуванне мастоў паміж рознымі канфесіямі і рэлігіямі. “Я цвёрда веру, што міжканфесійны дыялог пракладзе шлях да глыбокай ацэнкі агульных каштоўнасцяў, якія, у сваю чаргу, вядуць да талерантнасці, удзелу і міру”, - сказаў палітык.

“Гэта была сустрэча вельмі плённая і поўная надзеі: папа Францішак – гэта чалавек міру і справы, гэта голас тых, хто яго пазбаўлены. Спадзяюся, што мы зможам працягнуць гэты наш абмен думкамі. У гэтым духу, працягваючы традыцыю яго папярэднікаў, я меў гонар запрасіць папу Францішка наведаць сядзібу ААН”, - падзяліўся Пан Гі Мун

Генсек падкрсэліў занепакоеннасць Святога Айца крызісам і войнамі ў свеце і прызнаўся, што падзякаваў Папе за яго духоўнае кіраўніцтва і зразуменне сітуацыі. Ён дадаў, што вельмі высока ацэньвае рашэнні Святога Айца адносна дыялогу з іншымі рэлігіямі, асабліва мусульманамі і яўрэямі, бо праз гэты працэс з’явіцца магчымасць садзейнічаць больш глыбейшай павазе паміж рознымі рэлігіямі, этнічнымі групамі і культурамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.