2013-04-15 14:02:45

Папа сустрэўся са старшынёй урада Іспаніі


RealAudioMP3 15 красавіка 2013 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Марыяна Рахоя Брэя, старшыню іспанскага ўрада. Палітыка, пасля сустрэчы з папам Францішкам, прыняў таксама кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Падчас сардэчных спатканняў адбыўся абмен думкамі па складанай сусветнай фінансава-эканамічнай сітуацыі, якая закранула як Іспанію, так і іншыя еўрапейскія краіны, і прывяла да сур’ёзнага крызісу занятасці, што ўдарыў перш за ўсё па шматлікіх сем’ях і моладзі.

Пантыфік і кардынал Бэртонэ выказалі блізкасць Касцёла да тых, каго закрануў крызіс, і адзначылі вялікую працу, якую праводзіць “Caritas” і іншыя касцёльныя дабрачынныя арганізацый на карысць найбольш патрабуючых.

Была закранута тэма палітычна-інстытуцыянальнага клімату ў Іспаніі. У гэтым кантэксце была прызнана неабходнасць дыялогу ў грамадстве паміж усімі яго складаючымі, на аснове ўзаемнай павагі і з улікам такіх каштоўнасцяў, як справядлівасць і салідарнасць, у імкненні да агульнага дабра. Увага была звернута на добрыя двухбаковыя адносіны паміж Святым Пасадам і Іспаніяй па пытаннях, якія ўяўляюць цікавасць і з’яўляюцца актуальнымі для Касцёла ў краіне. У прыватнасці, размова ішла пра інстытут сужэнства і сям’і, а таксама важнасць рэлігійнай адукацыі. Была закранута тэма міжнароднай сітуацыі з асаблівай увагай на Лацінскую Амерыку.







All the contents on this site are copyrighted ©.