2013-04-16 14:41:18

Папа Францішак павіншаваў Бэнэдыкта ХVI з Днём нараджэння


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі паведаміў, што 16 красавіка папа Францішак, пасля літургіі ў капліцы Дому св. Марты, патэлефанаваў Бэнэдыкту ХVI у Кастэль Гандольфа і павіншаваў яго з Днём нараджэння. Пантыфік таксама перадаў прывітанне брату Бэнэдыкта ХVI, кс. прэлату Георгу Ратцынгеру, які ўжо некалькі дзён знаходзіцца там. Кс. Ламбардзі дадаў, што сёлета свой Дзень нараджэння Пантыфік на пенсіі адзначыць у братэрскай і сямейнай атмасферы. Кіраўнік Залы Друку паведаміў, што з сваю чаргу кс. Георг Ратцынгер праз некалькі дзён, 23 красавіка, будзе святкаваць свае імяніны. Гэта адбудзецца таксама ў летняй рэзідэнцыі Пантыфікаў разам з Бэнэдыктам ХVI. Кс. Ламбардзі нагадаў, што ў той жа дзень імяніны адзначыць і папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.