2013-04-16 13:53:13

Святы Айцец выказаў спачуванне бостанцам


RealAudioMP3 Папа Францішак “глыбока засмучаны” навінай аб гібелі людзей і атрыманні многімі сур’ёзных траўм у выпадку “акту насілля”, учыненага вечарам 15 красавіка ў Бостане. Святы Айцец выказаў сваю малітоўную блізкасць усім пацярпелым і запэўніў у малітве за загінуўшых у выніку гэтай “бессэнсоўнай трагедыі”. Папа падзякаваў усім, хто ўдзельнічае ў аказанні дапамогі ахвярам акту насілля. У тэлеграме на імя арцыбіскупа Бостана, кардынала Шона О’Мэлі, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, гаворыцца, што Святы Айцец моліцца, каб усе бостанцы аб’ядналіся вакол імкнення адказваць на зло дабром, каб такім чынам пабудаваць яшчэ больш справядлівае, свабоднае і бяспечнае грамадства для будучых пакаленняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.