Папа: аддаю перавагу Касцёлу, які трапляе ў аварыі, чым таму, які хварэе
Глядзець на душпастырскую
дзейнасць у місійным ключы – з такім заклікам звярнуўся Францішак да аргентынскага
епіскапата ў сувязі з яго пленарным пасяджэннем, пачатак якога запланаваны на 20 красавіка.
Святы Айцец перад сваім абраннем быў членам біскупскай канферэнцыі і павінен быў прыняць
удзел у красавіцкай асамблеі, таму, у першую чаргу, папрасіў прабачэння ў іерархаў
за тое, што не зможа прыняць удзел у сходзе. У сваім пасланні папа Францішак звярнуў
увагу на заданне, якое стаіць перад Касцёлам, выйсці са свайго асяроддзя і ісці ў
накірунку “перыферый існавання”. “Касцёл, які не выходзіць па-за свае межы, рана ці
позна захварэе ў скажонай атмасферы зачыненых пакояў”, - падкрэсліў Святы Айцец. Ён
адзначыў, што сапраўды, калі “выйсці на вуліцу, можна патрапіць у аварыю”. “Я на тысячу
разоў больш аддаю перавагу Касцёлу, які трапляе ў аварыі, чым таму, які хварэе”, -
сказаў Францішак. Паводле яго, “тыповай хваробай Касцёла з’яўляецца самадастатковаць
і самалюбаванне. У гэтым кантэксце Францішак звярнуў увагу на небяспеку “нарцысізма,
які вядзе да духоўнай марнасці і сафістычнага клерыкалізму”.
Папа перадаў сваё
прывітанне ўсяму аргентынскаму народу і папрасіў біскупаў аб малітве за сябе, каб
ён “не напоўніўся пыхай і быў здольным чуць тое, чаго жадае Бог”, а не тое, чаго хоча
ён сам.