2013-04-20 10:27:15

Папа скіраваў спачуванні ахвярам выбуху ў Тэхасе


RealAudioMP3 Папа Францішак перадаў свае спачуванні грамадзянскім уладам горада Вэст, а таксама сем’ям ахвяраў выбуху на заводзе “West Fertilizer”, які адбыўся 17 красавіка. Святы Айцец скіраваў спачувальную тэлеграму, за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ на імя біскупа Аўстныскага Джо Сціва Васкуэза.“Пантыфік моліцца аб вечным супакоі для ахвяр і ўдзяляе благаслаўленне суцяшэння і міру для тых, хто смуткуе і тых, хто шчыра дапамагае, каб прынесці ім палёгку”, - адзначаецца ў тэлеграме скіраванай 20 красавіка. Трагедыя здарылася вечарам на заводзе ўгнаенняў каля тэхасскага горада Вэст. У выніку пажару адбылося ўзгаранне сухоха аміяка, што прывяло да магутнага выбуху. Паводле ўдакладнённых дадзеных, у яго выніку загінулі 14 чалавек і сотні атрымалі раненні. Каля 100 будынкаў, былі знішчаны і пашкоджаны.








All the contents on this site are copyrighted ©.