2013-04-22 12:58:29

Папа накіраваў пасланне ўдзельнікам Эўхарыстычнага кангрэсу ў Коста-Рыцы


RealAudioMP3 Святы Айцец накіраваў сваё прывітанне ўдзельнікам Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу ў Коста-Рыцы. Ён праходзіць на тэму: “Эўхарыстыя: Хлеб Жыцця для нашага народа”. Святы Айцец запрасіў вернікаў да ўмацавання малітоўнага жыцця, ставячы Эўхарыстыю ў цэнтры хрысціянскай супольнасці, каб такім чынам даць новы імпульс да лепшага абвяшчэння Евангелля. Найсвяцейшы Сакрамэнт Алтара надзяляе вернікаў моцнай духоўнай энергіяй для пабудовы больш справядлівага і мірнага свету, паводле жадання самаго Хрыста, гаворыцца ў пасланні, падпісаным ад імя папы Францішка кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ.







All the contents on this site are copyrighted ©.