2013-04-29 15:02:13

Больш за 6 млн. чалавек далучылася да профілю Папы ў “Твітэры”


RealAudioMP3 Да профілю Папы ў “Твітэры” далучылася больш за 6 млн. карыстальнікаў. На працягу 48 дзён, з пачатку пантыфіката Францішка, колькасць яго “сяброў” у гэтай сацыяльнай сетцы павялічылася на 2 млн. 700 чалавек. У сярэднім каля 60 тыс. чалавек у дзень пачынаюць сачыць за твітамі Пантыфіка. Самымі папулярнымі моўнымі старонкамі профіля Папы з’яўляюцца англійская і іспанская. На працягу апошніх некалькіх дзён павялічылася таксама папулярнасць партугаламоўнай версіі акаўнта Францішка. Гэта звязана з набліжэннем Сусветных дзён моладзі і актывізацыяй бразільскіх вернікаў напярэдадні форума, які пройдзе ў Рыа-дэ-Жанейра.








All the contents on this site are copyrighted ©.