2013-04-29 14:53:50

Рым: міжнародная сустрэча настаяцельніц жаночых кангрэгацый


RealAudioMP3 3-7 мая ў Рыме збяруцца каля 800 генеральных настаяцельніц розных жаночых манаскіх супольнасцяў з 75 краін свету. Яны прымуць удзел у форуме пад назвай, “Не так няхай будзе сярод вас”, натхнёнай словамі св. Мацвея. Галоўнай тэмай мерапрыемства будзе “ажыцяўленне ўлады паводле Евангелля”. Генеральныя настаяцельніцы паразважаюць аб сваёй ролі ў супольнасцях, у якасці служэння. У спецыяльным паведамленні Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц адзначаецца, што “служэнне кіравання з’яўляецца ключавым момантам для аднаўлення рэлігійнага апостальскага жыцця”. “Кіраўнік манаскай супольнасці, павінен быць прыкладам для ўсёй групы і спрыяць камунікацыі ў якую будуць уключаны ўсе яе члены, пераўзыходзячы гарызантальную і пірамідальную логіку яе структуры”, - гаворыцца ў дакуменце.

Сёння ў свеце існуе больш за 1900 кангрэгацый да якіх належаць каля 700 тыс. законніц. У рымскім форуме прымуць удзел 446 законніц з Еўропы, 71 з Азіі, 108 з Афрыкі, 166 з Паўднёвай і Паўночнай Амерыкаў і 11 з Акіяніі. З удзельнікамі мерапрыемства сустрэнецца кардынал Жуан Брас дэ Авіс, прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.