2013-05-03 11:28:32

Папа падпісаў дэкрэты аб прызнанні цудаў і гераічнасці цнотаў


RealAudioMP3 Святы Айцец зацвердзіў некалькі дэкрэтаў аб прызнанні цудаў і гераічнасці цнотаў. Вечарам 2 мая ён прыняў на аўдыенцыі кардынала Анджэла Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Сярод кандыдытаў да хвалы алтара вернікі, якія сведчылі пра Хрыста ў розных асяродках і рознымі чынамі. Першы дэкрэт, які падпісаў Пантыфік тычыўся прызнання цудаў здзейненых праз заступніцтва Слугі Божай Марыі Крысціны Савойскай, каралевы абодвух Сіцылій, якая памерла ў 1836 г. у Неапале. За сваё кароткае жыццё яна праславілася сярод людзей сваёй дабрынёй, верай і любоўю да спраў міласэрнасці. Працэс беатыфікацыі каралевы Марыі Крысціны пачаўся адразу пасля яе смерці.

Таксама папа Францішак падпісаў дэкрэт аб прызнанні цуда здзейненага праз заступніцтва свецкай верніцы Слугі Божай Марыі Баланьезэ – італьянскай містычкі ХХ ст.

Акрамя таго, Святы Айцец пацвердзіў гераічнасць цнотаў двух заснавальнікаў манаскіх супольнасцяў: іспанскага святара Джоакіна Расэла і Фэра і польскай законніцы Марыі Тэрэзы ад св. Юзафа, заснавальніцы кангрэгацыі кармелітак ад Дзіцятка Езуса.








All the contents on this site are copyrighted ©.