2013-05-06 14:34:12

Папа да рэкрутаў: Хрыстус заклікае вас быць сапраўднымі мужчынамі і хрысціянамі


RealAudioMP3 6 мая папа Францішак прыняў новых гвардзейцаў. Словамі падзякі за іх адданае служэнне, якое назірае штодня, Пантыфік натхніў іх на службу. Папа прыгадаў, што ў Годзе веры, якім жыве Касцёл па цэлым свеце, рашэнне новых абранцаў прысвяціць перыяд жыцця служэнню Папу прама спалучана з вераю ў Бога. З тою верай, якую атрымалі яшчэ ў сям’і і ўзрошчвалі ў сваіх парафіях, у лучнасці ўсіх швейцарскіх вернікаў з Касцёлам. Звяртаючыся да юнакоў, Папа нагадаў ім, што швейцарскія гвардзейцы падчас знаходжання ў Рыме пакліканы сведчыць веру “з радасцю і галантнасцю” на працягу службы. “Як гэта важна для шматлікіх людзей, якія прыходзяць у дзяржаву Ватыкан! Але таксама важна і для тых, хто працуе для Святога Пасаду, а таксама і для мяне!”- сцвердзіў Францішак.
Папа адзначыў, што прысутнасць швейцарскіх гвардзейцаў з’яўляецца знакам сілы і прыгажосці Евангелля, якое ў кожныя часы прыклікае маладых, каб аддавалі сваю энергію служэнню. Далей Папа заклікаў навабранцаў працягваць традыцыю пражываць службу ў атмасферы братэрства, павагі, узаемадапамогі. “Калі нехта з вас перажывае цяжкі момант, будзьце гатовыя выслухаць яго, быць побач”, - падкрэсліў Францішак. Папа указаў, што такі жыццёвы вопыт, як служба ў шэрагах швецарскіх гвардзейцаў – прывелея для паглыблення знаёмства з Хрыстом і Яго Евангеллем, нават магчымасць зрабіць уклад у самім Рыме аднаўляць багацце каталіцтва ў Касцёле.
Святы Айцец заклікаў усіх гвардзейцаў ува ўсіх абставінах быць сапраўднымі мужчынамі і сапраўднымі хрыціянамі. “Дарагія швейцарскія гвардзейцы, не забывайцеся, што Пан крочыць з вамі і заўсёды супрацоўнічае з намі,”- прыгадаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.