2013-05-07 15:35:08

Праграма візіта Папы ў Бразілію


RealAudioMP3 Насычанае падзеямі падарожжа ў Бразілію чакае папу Францішка 23-28 ліпеня 2013 г. Праграму візіта Святога Айца ў гэту краіну, з нагоды XXVIII Сусветных дзён моладзі, была прадстаўлена 7 мая Залай Друку Апостальскай Сталіцы. У ёй прадугледжаны сустрэчы Папы з касцёльнымі і дзяржаўнымі ўладамі краіны, малітва ў марыйным санктуарыі, удзел у споведзі моладзі, наведванне хворых, зняволеных і залежных ад алкаголя і наркотыкаў. Папа прыбудзе ў Рыа-дэ-Жанейра вечарам 22 ліпеня і здзейсніць “візіт ветлівасці” да Прэзідэнтам краіны. Затым ён будзе мець дзень адпачынку. 24 ліпеня Францішак накіруецца ў марыйны санктуарый Апарэсіда, дзе ўзначаліць св. Імшу, а затым паабедае з мясцовымі біскупамі і семінарыстамі. Вечарам, гэтага дня ён наведае бальніцу св. Францішка Асізскага ў Рыа-дэ-Жанейра. 25 ліпеня Папа прыме ўдзел у цырымоніі благаслаўлення алімпійскіх сцягоў і атрымае сімвалічныя ключы ад горада. Пасля гэтага ён накіруецца ў адзін з самых бедных раёнаў Рыа – трушчобы “Вархінія” дзе сустрэнецца з мясцовымі жыхарамі. Вечарам запланавы ўдзел Святога Айца ў моладзевым свяце на знакамітым пляжы “Кокакабана”.

Раніцай 26 ліпеня Папа паспавядае некаторых удзельнікаў Сусветных дзён моладзі і сустрэнецца з групай маладых зняволенымі. Пантыфік памоліцца “Анёл Панскі” разам з вернікамі сабранымі каля палацу арцыбіскупа і павячэрае з некаторымі маладымі людзьмі. Закончыцца дзень, тэатралізаваным Крыжовым шляхам на пляжы Кокакабана.

У суботу 27 ліпеня, у праграме Папы Эўхарыстыя з біскупамі, святарамі, законнікамі і законніцамі, якія прыбылі на Сусветныя дні моладзі, а таксама сустрэча з палітычным кіраўніцтвам Бразіліі. На вечар запланавана чуванне з моладзю, на полі “Campus Fidei” у прыгарадзе Рыа-дэ-Жанейра. Гэта месца здольнае умясціць каля 2 млн. чалавек.
Кульмінацыяй падарожжа Папы стане св. Імша, якая адбудзецца раніцай 28 ліпеня. Пасля яе Святы Айцец узначаліць малітву “Анёл Панскі” сустрэнецца з каардынацыйным камітэтам Біскупскай Канферэнцыі краін Лацінскай Амерыкі і валанцёрамі, якія дапамагалі ў арганізацыі форума. Каля 19.00 Францішак пакіне Бразілію і накіруецца ў Рым.








All the contents on this site are copyrighted ©.