2013-05-08 13:32:56

Святы Пасад і ЗША будуць супрацоўнічаць у фінансавых пытаннях


RealAudioMP3 7 мая ў Вашынгтоне адбылося падпісанне пагаднення паміж Апостальскай Сталіцай і ЗША аб супрацьдзеянні адмыванню грошай і фінансаванню міжнароднага тэрарызму. З боку Святога Пасаду дакумент падпісаў дырэктар Бюро фінансавай інфармацыі Рэнэ Брульхарт, а з боку ЗША дырэктар амерыканскай фінансавай выведкі Джэніфер Шаскі Калверы. Паводле Залы Друку Апостальскай Сталіцы, заключэнне пагаднення паспрыяе абмену інфармацыяй і двухбаковаму развіццю ў фінансавым сектары.

“Гэта ясны доказ таго, што Святы Пасад і Дзяржава Ватыкан сур’ёзна ставяцца да барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму”, - адзначыў Рэнэ Брульхард, каментуючы падпісанне дакументу. “Ватыкан прадэманстраваў, што з’яўляецца надзейным партнёрам на міжнародным узроўні”, - дадаў ён.

Падобныя пагадненні ўжо існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і Бельгіяй, Іспаніяй і Славеніяй. На дадзены момант Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду вядзе перамовы з іншымі краінамі аб падпісанні такіх дакументаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.