Біскуп: для Папы новая евангелізацыя – сінонім місіянерства
Два месяцы таму, 13
сакавіка, на Пасад св. Пятра быў абраны кардынал Хорхе Марыа Берголіа, арцыбіскуп
Буэнас-Айрэса, які абраў сабе імя Францішак. Яго ўсмешка, спантаннасць, словы і жэсты
за гэтыя два месяцы шмат у чым паўплывалі на свет. Святы Айцец абсалютна шчыры ў сваім
захаванні, такі спосаб быцця быў характэрны для яго заўсёды, прызнаўся ў размове з
Ватыканскім радыё чалавек, які ведае Пантыфіка ўжо 21 год, дапаможны біскуп архідыяцэзіі
Буэнас-Айрэс Эдуарда Гарсія. “Што здзіўляе мяне больш за ўсё у ім, гэта чалавек (...)
з духоўнасцю незвычайна моцнай і незвычайна вялікай”, - падзяліўся іерарх.
Біскуп
лічыць, што адносіны Францішка з Богам вызначаюць пяшчота і цеплыня, што перадаецца
на яго штодзённую дзейнасць. “За час, праведзены ў Буэнас-Айрэсе, як арцыбіскуп ён
заўсёды спрабаваў прымірыць сітуацыю, ніколі не даводзіць да крайнасці; яго вопыт
паказвае, што Бог суправаджае нас, ідзе з намі, падтрымлівае нас, ведае нашы часы
і заўсёды чакае адказу, змены, новага стаўлення”, - лічыць аргентынскі іерарх. Ён
перакананы, што Францішак разглядае сваё служэнне як місію бацькоўства.
Біскуп
Гарсія падкрэсліў, што ў сваіх закліках выйсці насустрач сучаснаму чалавеку, не замыкацца
ў парафіях і дыяцэзіях, Святы Айцец не галаслоўны. Усё гэта было рэалізавана ў Буэнас-Айрэсе
ў апошнія дзесяць гадоў. Сінонімам новай евангелізацыі для папы Францішка з’яўляецца
слова “місіі”, лічыць іерарх. Менавіта місійнае вымярэнне грае для Пантыфіка галоўную
ролю ў служэнні Касцёла.
Святы Айцец быў заўсёды біскупам сярод людзей, і гэта
робіць такімі сапраўднымі яго жэсты, перакананы шматгадовы супрацоўнік Францішка.