2013-05-15 13:15:33

Папа сустрэнецца з членамі свецкіх рухаў і аб’яднанняў


RealAudioMP3 “У пяцідзесятую гадавіну пачатку ІІ Ватыканскага Сабора не магло не адбыцца (...) сустрэчы з той касцёльнай рэчаіснасцю, якая з’яўляецца плёнам гэтага Сабора”, - сказаў арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, падчас прэзентацыі мерапрыемстваў у рамках Дня свецкіх рухаў, новых супольнасцяў, асацыяцый і аб’яднанняў, які пройдзе ў Рыме 18-19 мая. Для ўдзелу ў форуме зарэгістраваліся каля 120 тыс. членаў са 150 рухаў з розных краін свету, у тым ліку і Беларусі. Дэвізам сустрэчы будуць словы: “Я веру! Павяліч ў нас веру”. Арцыбіскуп Фізікела расказаў, што дата правядзення сустрэчы была выбрана не выпадкова – форум пройдзе ў вігілію Пяцідзесятніцы “на знак прысутнасці Духа Хрыста Уваскрослага, які кіруе сваім Касцёла і евангелізацыйнай справай”.

У рамках правядзення Дня свецкіх рухаў 18 мая на плошчы св. Пятра адбудзецца малітоўная сутрэча са сведчаннямі. Сярод тых, хто раскажа пра свой асабісты досвед сустрэчы з Хрыстом, арцыбіскуп Фізікела вылучыў ірландскага пісьменніка і журналіста Джона Вальтэра і пакістанскага ўрача Пола Бхаці, дарадчыка прэм’ер-міністра гэтай краіны па пытаннях нацыянальнай гармоніі. Да ўдзельнікаў чування далучыцца папа Францішак, які, між іншым, адкажа на некаторыя пытанні прадстаўнікоў свецкіх рухаў і аб’яднанняў. У нядзелю 19 мая, удзельнікі сустрэчы прымуць удзел у Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра, якую ўзначаліць Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.