2013-05-23 11:24:23

Апартэід у Еўропе: АБСЕ пра сітуацыю хрысціян


RealAudioMP3 Апартэідам у Еўропе назвала сітуацыю хрысціян аўстрыйская даследчыца Гудрун Куглер. 22 мая на канферэнцыі пад эгідай АБСЕ ў Тыране яна прадставіла справаздачу Цэнтра кантролю за неталерантнасцю і дыскрымінацыяй хрысціян у Еўропе за 2012. Паводле вынікаў даследвання, вызнаўцы Хрыста на Старым кантыненце працягваюць заставацца большасцю, якую дыскрымінуе меншасць. Куглер параўнала такую сітуацыю з апартэідам – палітыкай дыскрымінацыі чорнаскурага насельніцтва, якая праводзілася ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. У справаздачы, у залежнасці ад кшталту праблем, вылучаны дзве геаграфічныя зоны ў Еўропе – на усход і захад ад Вены. У першым выпадку дыскрымінацыя праяўляецца пераважана ў цяжкасцях з атрыманнем візаў для місіянераў, перашкодах у выхаванні духавенства і навучанні рэлігіі ў школах. У другім, гаворка ідзе пра больш чым 800 выпадкаў неталерантнасці і дыскрымінацыі, зарэгістраваных на працягу апошніх пяці гадоў.

На прыклад у Вялікабрытаніі ў 2011 г. каля 74% хрысціян прызналіся, што адчуваюць сябе дыскрымінаванымі. Больш за 60% хрысціян сустракалася з выпадкамі неталерантнасці ў публічных месцах і на працы, а 71% – заўважылі пашырэнне маргіналізацыі хрысціян з боку СМІ.

У 15 краінах Заходняй Еўропы быў выяўлены 41 закон, які парушае свабоду сумлення, слова і сходу. Тут гаворка ідзе пра забарону на нашэнне рэлігійных сімвалаў, прымус урачоў выконваць аперацыі, які супярэчаць іх хрысціянскім перакананням, парушэнне свабоды бацькоў на выхаванне дзяцей паводле ўласных прынцыпаў, напрыклад, у сексуальнай сферы. Адначаецца павелічэнне колькасці актаў вандалізму супраць хрысціянскіх святыняў. Усё гэта, падкрэсліваецца ў справаздачы, “з’яўляецца невялікім і маўклівым пераследам, які пагражае ператварыцца ў нешта больш вялікае і небяспечнае, калі не будзе своечасова спынены”.








All the contents on this site are copyrighted ©.