Святы Пасад занепакоены дыскрымінацыяй хрысціян у Еўропе
Дыскрыміннацыя ў дачыненні
да хрысціян “павінна разглядацца як сур’ёзная пагроза для ўсяго грамадства” і з ёй
трэба змагацца такім жа чынам, як і “з антысемітызмам і ісламафобіяй”, - падкрэсліў
біскуп Марыё Тоза, сакратар Папскай рады “Iustitia et Pax”. 21-22 мая ў Тыране праходзіла
канферэнцыя АБСЕ на тэму талерантнасці, у якой іерарх прымаў удзел. Прадстаўнік Апостальскай
Сталіцы адзначыў, што колькасць выпадкаў неталерантнасці і дыскрымінацыі ў дачыненні
да хрысціян у Еўропе не толькі не зменшылася, але і значна ўзрасла. “Хрысціянам падчас
публічных дэбатаў, і ўсё часцей ў судах, нагадваюць, што яны могуць верыць ў што хочуць
у сваіх дамах і ў сваіх думках, могуць спраўляць культ у сваіх уласных касцёлах, але
не павінны дзейнічаць паводле сваіх перакананняў у публічных месцах”, - адзначыў ватыканскі
іерах. Гэта, паводле яго, знак сапраўднага абмежавання рэлігійнай свабоды.
Біскуп
звярнуў увагу на тое, што у Еўропе нядаўна мелі месца шматлікія выпадкі звальнення
людзей з працы за тое, што яны жадалі дзейнічаць у адпаведнасці са сваім хрысціянскім
сумленнем. З-за гэтага некаторыя грамадзяне еўрапейскіх краін “былі вымушаны выбіраць
паміж двума спрэчнымі рашэннямі: або адмовіцца ад сваёй веры, супраць свайго сумлення,
або адстойваць правы, улічваючы тое, што могуць страціць працу.
Сакратар Папскай
рады нагадаў аб шматлікіх актах вандалізму ў месцах культу, што з’яўляецца “сур’ёзнай
пагрозай для грамадства” і таму, паводле ватыканскага іерарха, патрабуе хуткага ўмяшання
з боку еўрапейскага кіраўніцтва.