2013-07-06 14:15:44

Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Рэспублікі Трынідад і Табага


RealAudioMP3 6 ліпеня 2013 г., у Апостальскім палацы, папа Францішак прыняў Прэзідэнта Рэспублікі Трынідад і Табага Энтані Кармона. Пасля сустрэчы са Святым Айцом адбылася размова палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. Падчас сардэчных перамоў увага была засяроджана на ўнёску, які Каталіцкі Касцёл зрабіў у сферы адукацыі, аховы здароўя і дабрачыннасці ў астраўной дзяржаве, а таксама працы з найбольш патрабуючымі і моладдзю, у барацьбе са злачыннасцю і насіллем. Таксама закраналіся пытанні, якія маюць вялікае значэнне для развіцця грамадства, такія як, інтэгральнае выхаванне асобы і абарона сям’і.







All the contents on this site are copyrighted ©.