Прэзідэнт Бразіліі
Дзілма Русэф адзначыла, што візіт папы Францішка на Сусветныя дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра
мае “гістарычнае” значэнне для яе краіны і ключавое - для ўсёй Лацінскай Амерыкі.
Паводле яе, для Бразіліі, якая ў мінулых тыднях перажыла хвалю пратэстаў, візіт Пантыфіка
паспрыяе глыбейшым роздумам над сітуацыяй ў краіне. Гэтыя дэманстрацыі, па словах
Дзілмы Русэф, сталі выяўленнем волі маладых людзей, якія хочуць “давесці дэмакратыю
да дасканаласці”. “У гэтым кантэксце візіт Папы і яго ўразлівасць на праблемы беднасці,
справядлівасці і вяртання да грамадства адкінутых людзей, павінны стаць стымулам для
роздумаў над супольнымі каштоўнасцямі талерантнасці, салідарнасці і братэрства”, -
падкрэсліла прэзідэнт Бразіліі. Паводле яе, гэта неабходныя каштоўнасці для пабудовы
лепшых- Бразіліі, Лацінскай Амерыкі і свету.
У заяве, якую цытуе агенцтва
ANSA, яна нагадала аб тым, што на Сусветныя дні моладзі прыедуць у Рыа-дэ-Жанейра
сотні тысяч маладых людзей з усяго свету. “Такая вялікая падзея, як і візіт папы Францішка,
стануць вялікімі выклікамі, будуць выразам надзеі на справядлівы свет, каб жыў у супакоі,
а таксама выразам квітнеючай і згоднай Лацінскай Амерыкі”, - адзначыла прэзідэнт Бразіліі.