2013-07-23 12:21:25

Папа сустрэнецца з трыма пакаленнямі бразільскіх футбалістаў


RealAudioMP3 Вядомы сваім запалам да футбола папа Францішак сустрэнецца 25 ліпеня ў Рыа-дэ-Жанейра з легендамі і зоркамі бразільскага футбола, паведаміла нямецкае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва “KNA”, спаслаўшыся на бразільскія інтэрнэт-СМІ. Побач са славутасцямі апошніх дзесяцігоддзяў, на спатканні будзе прысутнічаць сучасная футбольная суперзорка, 21-гадовы Неймар. У чацвер раніцай Пантыфік благаславіць афіцыйныя сцягі Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў, якія пройдуць ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 г. На цырымоніі будзе прысутнічаць цэлая плеяда спартсменаў.

У гэту групу ўвойдуць футбольныя легенды, якія належаць да трох пакаленняў: 72-гадовы Пеле, лепшы футбаліст XX стагоддзя па версіі футбольнай Камісіі ФІФА, 60-гадовы Зіка, кумір 1980-х, і Неймар, узыходзячая зорка, які зараз грае за ФК “Барселона”. Акрамя таго, 25 ліпеня са Святым Айцом сустрэнуцца алімпійская чэмпіёнка Пекіна па па скачках у даўжыню Марэн Маггі і чэмпіёнка міра па спартыўнай гімнастыцы Дыяна дос Сантас.

На мерапрыемстве ў Гарадскім палацы Пантыфіку ўручацьтаксама сімвалічны ключ ад Рыа-дэ-Жанейра.







All the contents on this site are copyrighted ©.