2013-07-25 11:16:54

Святы Айцец спачувае ў сувязі з катастрофай каля Санц’яга-дэ-Кампастэла


RealAudioMP3 Пантыфік маліўся за 77 загінуўшых і больш за 125 параненыя падчас моцнай чыгуначнай катастрофы каля Санц’яга-дэ-Кампастэла, паведаміў кіраўнік Залы Друку 25 ліпеня ў Рыа-дэ-Жанейра. Францішак, які да нядзелі знаходзіцца ў Бразіліі, быў паінфармаваны аб сур’ёзнай аварыі і выказаў глыбокі смутак. Кс. Ламбардзі запрасіў 500 журналістаў, якія прысутнічалі на брыфінгу на тэму візіту Папы ў Бразілію, да хвіліны маўчання і малітвы. Святар нагадаў, што катастрофа адбылася напярэдадні свята св. Якуба і што сярод ахвяр, хутчэй за ўсё, былі многія, хто падарожнічаў у якасці пілігрыма на ўрачыстасці ў “горад Апостала”.

У Мадрыдзе іспанскі епіскапат апублікаваў сёння пасланне салідарнасці ад старшыні мясцовай Канферэнцыі Біскупаў, кардынала Антоніа Марыя Роўка Варэла, які ўдзельнічае зараз, як і многія іншыя іспанскія біскупы, у Сусветных днях моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. Як прызнаўся іспанскі іерарх, Папа запэўніў яго, што будзе маліцца за пацярпелых у катастрофе падчас св. Імшы ў чацвер раніцай ў дыяцэзіяльным гасцявым доме ў Рыа, дзе Пантыфік пражывае падчас свайго падарожжа ў Бразілію. “Няхай Апостал Якуб дапаможа нам знайсці суцяшэнне і мір у гэтыя настолькі цяжкія хвіліны”, - напісаў кардынал Роўка Варэла ў сваім пасланні.

Экспрэс з Мадрыда сышоў з рэек 23 ліпеня ўвечары ў непасрэднай блізкасці ад станцыі Санц’яга-дэ-Кампастэла. У цягніку было, у адпаведнасці з іспанскай чыгуначнай кампаніяй “RENFE”, каля 240 пасажыраў.







All the contents on this site are copyrighted ©.