2013-07-28 16:59:45

Папа вырашыў, што наступныя Сусветныя дні моладзі пройдуць у Кракаве


RealAudioMP3 Наступныя Сусветныя дні моладзі адбудуцца ў польскім Кракаве ў 2016 г. Аб гэтым паведаміў папа Францішак 28 ліпеня 2013 г. на заканчэнне св. Імшы ў Рыа-дэ-Жанейра. Пантыфік падкрэсліў, што падчас сёлетніх Сусветных дзён Хрыстус настойліва заклікаў моладзь быць Яго вучнямі-місіянерамі. Святы Айцец упэўнены, што ў голасе Езуса кожы з маладых людзей адчуў “пяшчоту Божай любові”, “прыгажосць наследавання Хрыста” і зразумеў, што Евангелле з’яўляецца адказам на жаданне мець больш поўнае жыццё.

Перад малітвай “Анёл Панскі” Папа запрасіў моладзь узгадаць як Марыя, даведаўшыся, што будзе маці Божага Сына, не заставіла гэты дар для сябе і накіравалася на дапамогу Альжбеце. Гэта быў жэст любові, міласэрнасці і практычнага служэння. “Вось, дарагія сябры, наш узор”, - падкрэсліў Папа і заклікаў маладых людзей “служыць і несці Езуса” іншым. “Не бойцеся быць шчодрымі да Хрыста. Гэта таго варта!”, - сказаў Папа.

Трэба нагадаць, што кардынал Станіслаў Дзівіш, арцыбіскуп Кракаўскі, заяўляў у чэрвені 2013 г., што паўднёвы польскі горад павінен быць гаспадаром Сусветных дзён моладзі на той падставе, што яны, у некаторым родзе, былі “вынайдзены” тут – іх задумаў Ян Павел ІІ яшчэ будучы арцыбіскупам Кракаўскім.







All the contents on this site are copyrighted ©.