2013-07-28 16:08:38

Францішак на заключнай Эўхарыстыі СДМ: ісці без страху, каб служыць


RealAudioMP3 “Ідзіце і навучайце ўсе народы”, – з гэтым заклікам Езуса звярнуўся папа Францішак да больш чым 3 млн. удзельнікаў заключнай Эўхарыстыі Сусветных дзён моладзі 28 ліпеня. Паводле Святога Айца словы Хрыста тычацца кожнага верніка. “Было цудоўна ўдзельнічаць у Сусветных днях моладзі, перажыць іх разам з маладымі людзьмі з чатырох куткоў зямлі, але зараз ты павінен ісці і перадаваць гэты досвед іншым”, - сказаў Пантыфік, звяртаючыся нібы асабіста да кожнага з удзельнікаў сусветнага форуму. У сваёй гаміліі Святы Айцец разважаў над трыма ключавымі словамі паслання Хрыста да вучняў: “ісці”, “без страху”, “каб служыць”. Францішак падкрэсліў, што досвед, які маладыя вернікі атрымалі падчас сустрэчы ў Рыа, не можна заставіць закрытым у сабе або ў рамках маленькай парафіяльнай групы. Гэта, паводле Папы, азначала б перакрыць паветра полымю, якое запалілася ў душы. Пантыфік нагадаў, што Езус не казаў “навучайце ўсе народы, калі хочаце ці маеце час”, але ясна і рашуча заклікаў да гэтага не залежна ад умоваў. “Дзяленне досведам веры, сведчанне аб ёй, абвяшчэнне Евангелля – гэта заданне, якое Пан даверыў усяму Касцёлу і кожнаму верніку”, - адзначыў Святы Айцец.

Папа падкрэсліў, што Езус глядзіць на вернікаў не як на слугаў, але як на сяброў, і заўсёды суправаджае іх у выкананні місіі любові, таму трэба ісці наперад “без страху”. Ён нагадаў аб абяцанні Езуса: “Я буду з вамі ва ўсе дні”. “Езус не пакіне нас ў самоце!”, - сказаў Пантыфік і заклікаў моладзь, абвяшчаць Евангелле, адчувачы побач прысутнасць Хрыста, Касцёла і супольнасці святых.

На думку Пантыфіка, у місійнай дзейнасці важна імкнуцца да таго, каб уласнае жыццё станавілася ўсё больш падобным на жыццё Хрыста. А “жыццё Езуса – гэта жыццё для іншых. Гэта жыццё служэння”, - сказаў Папа і заклікаў моладзь на падабенства Хрыста сведчыць аб любові Бога і служыць, пахіляючыся і абмываючы ногі братам.








All the contents on this site are copyrighted ©.