Спрыяць узаемнай павазе
праз выхаванне, заклікаў папа Францішак вызнаўцаў хрысціянства і іслама. 2 жніўня
ён скіраваў да мусульманскай супольнасці спецыяльнае пасланне з нагоды заканчэння
месяца Рамадан, прысвечанага посту, малітве і міласэрнасці. Трэба адзначыць, што традыцыйна,
такое пасланне скіроўвала Папская рада па міжрэлігійным дыялогу, але сёлета Пантыфік
вырашыў напісаць яго асабіста, у якасці “выразу павагі і сяброўства да ўсіх мусульман”,
асабліва рэлігійных лідэраў. Паводле Святога Айца тэма спрыяння ўзаемнай павазе праз
выхаванне тычыцца вызнаўцаў абодвух рэлігій і яна важная для лепшага ўзаемнага разумення.
“Павага” азначае добрыя адносіны да людзей, якіх цэнім і шануем. “Узаемная” азначае,
што гэты працэс не аднабаковы, але падзяляецца абодвума часткамі”, - напісаў Францішак.
Папа падкрэсліў, што сёння вызнаўцы іслама і хрысціянства разам пакліканы
паважаць жыццё кожнага чалавека, яго фізічную інтэгральнасць, годнасць і правы, які
ад яе паходзяць, рэпутацыю, уласнасць, этнічную і культурную ідэнтычнасць, ідэі і
палітычныя погляды. “Мы пакліканы думаць, гаварыць і пісаць аб іншых з павагай, не
толькі ў іх прысутнасці, але заўсёды і паўсюль, выключаючы несправядлівую крытыку
і зневажанне”, - напісаў Святы Айцец і дадаў, што “ў дасягненні гэтай мэты важную
ролю граюць сем’і, школы, рэлігійнае навучанне і рознага кшталту сродкі сацыяльнай
камунікацыі”.
На думку Францішка хрысціяне і мусульмане павінны ўзаемна паважаць
рэлігію адно аднаго, навуванне, сімвалы, каштоўнасці, рэлігійных лідэраў і месцы культу.
Ён адзначыў, што выхоўваючы моладзь, варта навучыць яе думаць і размаўляць з павагай
да іншых рэлігій і іх вызнаўцаў, не дазваляючы высмейваць і зневажаць іх перакананні
і рэлігійныя практыкі.
“Мы ведаем, што ўзаемная павага фундаментальная для
кожных чалавечых адносін, асабліва паміж людзьмі, якія вызнаюць пэўную рэлігію. І
праз яе можа ўзрастаць спакойнай і доўгае сяброўства”, - падкрэсліў Папа.
Між
іншым Францішак нагадаў, што “нельга жыць сапраўднай сувяззю з Богам, ігнаруючы іншых”,
“таму важна умацоўваць дыялог паміж рознымі рэлігіямі”. “У першую чаргу я думаю пра
іслам”, - напісаў Папа і дадаў, што гэтымі словамі, хоча “яшчэ раз падкрэсліць вялікую
важнасць дыялога і супрацоўніцтва паміж вернікамі, асабліва хрысціянамі і мусульманамі
і неабходнасць яго ўмацавання”.