2013-08-03 12:15:53

Пантыфік прызначыў польскага прэлата Апостальскім элемазінарыем


RealAudioMP3 Святы Айцец прызначыў новага Апостальскага элемазінарыя. Ім стаў кс. прэлат Конрад Краеўскі, які да гэтага часу быў адным з папскіх цырымонімайстраў і афіцыялам Службы папскіх літургічных цэлебрацый. Ён атрымаў годнасць арцыбіскупа. Польскі прэлат змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Гвіда Поцца, які быў прызначаны сакратаром Папскай камісіі “Ecclesia Dei”. Апостальскі элемазінарый (лац. Elemosinerius Apostolica) апякуецца ад імя Папы патрабуючымі, ад імя ж Святога Айца ён удзяляе таксама апостальскае благаслаўленне вернікам у сувязі з адмысловымі ўрачыстасцямі. Элемазінарый – гэта адна з трох асоб у Апостальскай Сталіцы, якая захоўвае сваю пасаду пасля смерці або сыходу Пантыфіка, разам з Вялікім Пенітэнцыярыем і кардыналам-камерленга. Як адзначаецца ў апостальскай канстытуцыі “Universi Dominici Gregis”, ён працягвае выконваць служэнне міласэрнасці ў адпаведнасці з крытэрыямі, якія выкарыстоўваліся ў перыяд пантыфікату Святога Айца.

Трэба нагадаць, што арцыбіскуп Гвіда Поцца перад сваім прызначэннем элемазінарыем 3 лістапада 2012 г. ужо займаў пасаду сакратара Папскай камісіі “Ecclesia Dei”.







All the contents on this site are copyrighted ©.