2013-08-16 14:20:57

Святы Айцец перадаў дар жыхарам бедных рэгіёнаў Аргентыны


RealAudioMP3 Нягледзячы на тое, што нацыянальны збор ахвяраванняў на патрэбы жыхароў бедных рэгіёнаў Аргентыны адбудзецца толькі ў другую нядзею верасня, папа Францішак ужо перадаў свой дар. Святы Айцец адправіў землякам 100 тыс. еўра, паведаміла Апостальская нунцыятура ў Буэнас-Айрэсе. Гэтыя грошы паходзяць з Папскага дабрачыннага фонду, ахвяраванні для якога збіраюцца штогадова ва ўрачыстасць св. Пятра і св. Паўла 29 ліпеня. Сродкі з Папскага дабрачыннага фонду прызначаны на дапамогу бедным у розных кутках планеты. Нацыяльны збор ахвяраванняў у Аргентыне пройдзе 8 верасня па ініцыятыве Каталіцкага Касцёла. Яго сёлетнім дэвізам з’яўляюцца словы “Давяраем Тваёй дапамозе”. Яшчэ 8 жніўня, Святы Айцец заахвоціў аргентынскіх католікаў прыняць актыўны ўдзел у гэтай дабрачыннай ініцыятыве. Акрамя таго, Францішак заклікаў аргентынцаў “усё больш станавіцца падобнымі да Хрыста, умацоўваючы сяброўства з Ім праз малітву і ўдзел у сакрамэнтах”. Гэта, на думку Святога Айца, дапаможа знайсці сілы, каб “бесперапынна аказваць каштоўнае служэнне і падтрымліваць найбольш патрабуючых, асабліва самых бедных”.

Падчас нацыянальнага збору ахвяраванняў у мінулым годзе, аргентынскія католікі сабралі каля 3 млн. долараў. Дзякуючы гэтым грошам былі рэалізаваны шматлікія праекты на карысць насельніцтва самых бедных рэгіёнаў краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.