2013-08-17 12:18:42

Францішак працягвае сачыць за сітуацыяй у Егіпце


RealAudioMP3 Папа Францішак працягвае “з узрастастаючай заклапочанасцю сачыць за цяжкімі навінамі, якія прыходзяць з Егіпта і моліцца, каб спынілася насілле і бакі выбралі шлях дыялога і прымірэння”. Пра гэта паведаміў віцэ-кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы а. Чыра Бэнэдыктыні. 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, перад малітвай “Анёл Панскі”, Папа ўжо звярнуўся з заклікам аб міры ў гэтай паўночнаафрыканскай краіне. “Я хачу запэўніць у маёй малітве усіх ахвяраў і іх бліжніх, параненых і тых хто пакутуе. Памолімся разам за мір, за дыялог, наступленне згоды у гэтай дарагой мне зямлі і ва ўсім свеце”, - сказаў тады Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.