Бэнэдыкт XVI здзейсніў
кароткі візіт у Кастэль-Гандольфа. 18 жніўня Папа на пенсіі вырашыў правесці ў летняй
рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў, якая знаходзіцца ў 40 км ад Вечнага горада. Бэнэдыкт
XVI прыбыў сюды ў суправаджэнні трох сваіх памочнікаў. Ён здзейсніў прагулку па Папскіх
садах, падчас якой памаліўся на ружанцы. Затым праслухаў кароткі фартэпіянны канцэрт
класічнай музыкі. Візіт працягваўся каля 3 гадзін. Пасля яго заканчэння Бэнэдыкт XVI
вярнуўся ў Ватыкан.